Нашчадкі грамадзян першай і другой Рэчы Паспалітай, якія жывуць за мяжой, хутка змогуць лягчэй пераехаць у Польшчу. Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра краіны Міхаіл Дворчык заявіў, што ўрад пачынае працу над спрашчэннем звязаных з гэтым працэдур.

Дворчык падкрэсліў, што ў 2007 годзе кіроўная партыя Права і справядлівасць увяла закон аб «карце паляка». У 2016 годзе ён быў удасканалены, а цяпер пачалася праца над чарговымі рашэннямі, дзякуючы якім на тэрыторыі Польшчы змогуць свабодна пасяліцца нашчадкі жыхароў Першай і Другой Рэчы Паспалітай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0