Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY

У Маскве 4 верасня прайшло сумеснае пасяджэнне міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД, дзяржаў-членаў ШАС і дзяржаў — членаў АДКБ. На ім выступіў і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша Tut.by.

— Розныя дэструктыўныя сілы, падаграваныя кіраўніцтвам такіх дзяржаў, як Польшча, Літва, Чэхія і Украіна (напярэдадні гэты спіс краін агучыў Аляксандр Лукашэнка), распачалі спробы неканстытуцыйнай змены ўлады. Дзякуючы суладным дзеянням органаў дзяржаўнага кіравання і падтрымцы беларускім народам рашэнняў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удалося выратаваць краіну ад беззаконня і самавольства, — заявіў Хрэнін.

Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці ваенна-палітычнаму кіраўніцтву Расіі і Кітая, а таксама іншым дзяржавам, якія прысутнічалі на сумесным пасяджэнні і аказалі дапамогу Беларусі «ў няпросты для яе час».

На думку міністра абароны Беларусі, «пэўныя сілы на Захадзе пасля няўдалай спробы арганізацыі «каляровай рэвалюцыі» перайшлі фактычна да формаў і метадаў вядзення гібрыднай вайны супраць беларускай дзяржавы, ужываючы пры гэтым беспрэцэдэнтныя меры дыпламатычнага і палітыка-эканамічнага ціску».

— Сёння ідзе жорсткая барацьба за заваёву інфармацыйнай перавагі, — дадаў ён.

У сваім выступе Віктар Хрэнін таксама адзначыў, што групоўка ў NATO ў суседніх з Беларуссю краінах за апошнія 10 гадоў вырасла ў 17 разоў, а колькасць вайсковых вучэнняў у гэтых краінах — у 5 разоў.

За што Віктар Хрэнін дзякаваў кіраўніцтву Расіі — можна выказаць здагадку. Нагадаем, 27 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква на просьбу Лукашэнкі сфармавала рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі. За што міністр абароны дзякаваў кіраўніцтву Кітая, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0