Святлана Ціханоўская выступіла перад Радай бяспекі ААН на нефармальнай канферэнцыі. Слуханні па сітуацыі ў Беларусі былі арганізаваныя па ініцыятыве Эстоніі. Ціханоўская папрасіла ААН накіраваць у Беларусь назіральную місію.

«Мы просім ААН асудзіць празмернае выкарыстанне сілы супраць пратэстоўцаў у Беларусі. Прапануем правесці надзвычайнае пасяджэнне Рады па правах чалавека ААН па Беларусі. Заклікаем ААН неадкладна адправіць у Беларусь міжнародную назіральную місію, каб задакументаваць сітуацыю на месцы», — сказала Ціханоўская.

Таксама яна заклікала ўвесці санкцыі супраць тых, хто здзяйсняў фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах і «злачынствы супраць чалавечнасці» пры разгоне пратэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0