Алёна Чарняўская — працавала на Сталічным тэлебачанні пяць гадоў, была вядучай «Міншчыны» і «Сталічных падрабязнасцяў».

Яна звольнілася з работы пасля падзей 9-11 жніўня, але адносіны з кіраўніцтвам не заладзіліся яшчэ да таго: Чарняўская кажа, што адмовілася зачытваць у эфіры тэкст аб лічбах датэрміновага галасавання, бо не паверыла ў іх сама.

Тэлевядучая расказала «Нашай Ніве», як адбываўся сыход з канала. 

«Я пісала сцэнар і рэдагавала тэксты карэспандэнтаў перад тым, як зачытваць тэкст у эфіры. 6 жніўня, калі пачалося датэрміновае галасаванне, трэба было агучваць лічбы датэрміновай яўкі: ці то 10%, ці то 13%. Трэба было сказаць, што людзі з вялікім энтузіязмам ідуць галасаваць, спяшаюцца выказаць грамадзянскую пазіцыю, трэба было назваць высокі працэнт.

Гэты тэкст падаўся мне непраўдападобным. У мяне былі знаёмыя сярод назіральнікаў, яны казалі, што яўка вельмі завышаецца. Таму тэкст я адрэдагавала пад сябе: прыбрала непатрэбныя лічбы, вельмі гладзенька атрымалася — ілюстрацыя проста факта. Рэдактарам я сказала, што людзей гэтыя лічбы нервуюць, дастаткова проста сказаць, што ідзе кампанія. 

На жаль, маіх рэдактараў гэта не задаволіла: «Не, трэба агучыць гэтую канкрэтную лічбу, сказаць, што людзі актыўна ідуць галасаваць».

Я адмовілася гэта рабіць, давялося пісаць тлумачальную, мне казалі, што я «падаграваю атмасферу». 

У тлумачальнай я напісала, што гэтыя лічбы не ўяўляюць інфармацыйнай каштоўнасці. На словах мне за гэта пагражалі пакараць грашыма і занесці вымову ў працоўную кніжку. 

У выніку той выпуск навін зачытаў мой непасрэдны начальнік, з лічбамі, усё, як трэба», — расказала Чарняўская. 

View this post on Instagram

Два дня назад записывала интервью с коллегой, которой в свою очередь посчастливилось однажды пообщаться с младшим сыном Якуба Коласа - Михасем Мицкевичем. Именно небольшой разговор с ним впечатлил ее больше всего за время работы журналистом. ⠀ ⠀ Она спросила: «Якое самае вялiкае ўражанне Вы вынеслi з бацькоўскай сям’i?» ⠀ ⠀ Он спросил в ответ: «А вы ведаеце, ШТО самае галоўнае бацька может даць сваім дзецям?» ⠀ ⠀ Она перечисляла разные варианты (образование, квартиру и тд)... Михась Константинович только отрицательно кивал головой, а потом сказал: ⠀ ⠀ «Самае галоўнае, што бацька может даць сваім дзецям - гэта кахаць іх маці». ⠀ ⠀ И тут мое сердце ёкнуло. И у оператора тоже. Сильно сказано. ⠀ Потом добавил, что когда ребёнок растёт в семье, где живет любовь, он выходит оттуда счастливым. ⠀ ⠀ Побольше нам интересных, необычных и мудрых собеседников для интервью. Всех с праздником, коллеги! Я отслужила пятилетку ⠀ ⠀ #репортерское_подслушано #деньрадиоителевидения #минщина #ctv #tv #tvbelarus #work #tvpresenter #anchorwoman #news

A post shared by ALYONA CHERNYAVSKAYA (@helena_travelena) on

Паводле словаў Алёны, яе адхілілі ад эфіраў, але прапанавалі працаваць журналістам. Дзяўчына адразу ж захацела звольніцца, але вырашыла пачакаць, каб не прымаць рашэнне на эмоцыях. 

«Але я на ўласныя вочы пабачыла падзеі 9-10-11 жніўня, а потым глянула свой канал, як там гэта падавалася — было крыўдна да слёз, паралельныя сусветы.

Як потым ісці працаваць у навіны, расказваць, што Беларусь жыве ўборачнай, дзіцячымі лагерамі, калі ў нас такое адбываецца? Я прыходзіла на работу, пад вокнамі людзі з плакатамі, у мяне рукі трэсліся, я не магла працаваць і зразумела, што ўсё, больш я асацыяваць сябе з гэтым каналам не магу», — кажа Чарняўская. 

Першую заяву на звальненне не падпісалі з матывацыяй «у цябе шмат уклалі, а ты тут вырашыла абяліцца». Але дзяўчына адказала, што «не ачарнялася», і прынесла заяву і на наступны дзень — тады яе задаволілі. 

«Мы абмяркоўвалі з калегамі, што будзе, калі ўсё зменіцца і журналістыка стане нармальнай. І калега шакавала: «А як гэта, рэальна прыйдзецца паказваць кепскія дарогі?» Карані гэтай несвабоды нават не ў рэдактарах, ты сам прыходзіш на тэлебачанне і падсвядома разумееш, як «правільна» працаваць, што можна паказваць, а што не. Мы разумеем, што няма аб'ектыўнасці, што праграму замаўляе аблвыканкам», — расказвае Чарняўская.

Цяпер, кажа журналістка, у яе ў планах набрацца досведу ў адной з суседніх краін, каб потым вярнуцца і рэалізавацца: маўляў, сваю прафесію яна любіць і мяняць не хоча, але не можа працаваць на беларускім тэлебачанні ў цяперашнім яго выглядзе або парушаць закон, працуючы нелегальна. 

Таксама вельмі негатыўна Алёна ацэньвае прыезд расійскіх штрэйхбрэйхераў на дзяржаўнае тэлебачанне, якое фінансуецца з бюджэту. 

«Калі я пра гэта даведалася, то падумала, што гэта жарт такі. Думала, хутчэй, праграмы закрыюць, чым заменяць звольненых нейкімі расійскімі журналістамі. Зрэшты, «мае» праграмы выходзяць цяпер без вядучага, проста з закадравым голасам, здаецца, на СТБ прыбыўшых няма, але… Як такую практыку можна ацэньваць? Калі замяняць беларусаў расіянамі, то мы ў адзін дзень проста прачнёмся не ў Беларусі. Гэта абсалютная непавага», — рэзюмуе яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?