Музей гісторыі Магілёва патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і гатовы аб'явіць страйк. Пра гэта калектыў музея кажа ў адкрытым звароце да беларусаў, органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, піша Tut.by.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by

У адкрытым лісце работнікі музея гісторыі Магілёва звяртаюцца да грамадзян, устаноў сферы культуры, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады.

Яны выстаўляюць патрабаванні:

  • адстаўка Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • спыненне гвалту і пераследу з боку сілавых структур у адрас мірных грамадзян;
  • расследаванне ўсіх выпадкаў гвалту над мірнымі грамадзянамі і прыцягненне да адказнасці ўсіх вінаватых;
  • вызваленне ўсіх палітычных вязняў і затрыманых падчас гэтай выбарчай кампаніі і мірных акцый пратэсту грамадзян;
  • правядзенне новых, сумленных і празрыстых выбараў з допускам міжнародных і незалежных назіральнікаў і празрыстым падлікам галасоў.

У выпадку невыканання патрабаванняў у дзесяцідзённы тэрмін работнікі скарыстаюцца сваім законным правам на страйк для выражэння занепакоенасці і абароны інтарэсаў.

Пад адкрытым лістом падпісалася у тым ліку кіраўніцтва музея гісторыі Магілёва.

Адкрыты зварот склалі ў жніўні, але публікуецца ён упершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?