Беларусь мае распрацаваць комплексны план мер па падрыхтоўцы да пандэміі грыпу, паведаміла галоўная дзяржаўная санітарная доктарка Валянціна Качан у інтэрв'ю АНТ.

«На сённяшні дзень няма навукова абгрунтаваных звестак, што ўжыванне свініны выклікае захворванне, — заявіла В.Качан. — Разам з тым сумесна з ветэрынарнай службай прапрацоўваюцца пытанні тых мер, якія трэба будзе прыняць у найбліжэйшым часе, калі гэта спатрэбіцца. Мы будзем назіраць за выпадкамі групавога і ўспышкавага захворвання. Безумоўна, мы прапрацоўваем зараз пытанні ў цэлым аб падрыхтоўцы комплекснага плана мер па падрыхтоўцы да пандэміі грыпу».

Успышка свінога грыпу адбылася ў Мексіцы, дзе ўжо памерлі 103 чалавекі і больш як 1.600 шпіталізаваны з сімптомамі хваробы. Вірус выяўлены ў жыхароў ЗША, Канады, Новай Зеландыі, Іспаніі, якія мелі зносіны з мексіканцамі або ездзілі ў гэтую краіну.

Паводле звестак АНТ, узмоцнены санітарны кантроль у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» і на беларускай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?