ФК «Дынама-Брэст»

ФК «Дынама-Брэст»

Брэсцкае «Дынама» паведаміла аб скасаванні кантракту па ўзгадненні бакоў з трэнерам брамнікаў Васілём Хамутоўскім, піша Tut.by.

Хамутоўскі прыйшоў у каманду ў жніўні 2018 года. За гэты час клуб заваяваў тытул чэмпіёна Беларусі (2019), а таксама выйграў Суперкубак краіны (2019, 2020).

«Калектыў футбольнага клуба «Дынама-Брэст» дзякуе Васілю за высокі прафесіяналізм і самааддачу ў працы. Поспехаў у далейшай кар'еры!» — гаворыцца ў заяве клуба.

«Сёння прыйшоў мой час сысці. Я ганаруся, што апошнія два гады правёў разам з ФК «Дынама-Брэст». Разам мы дамагліся многага! Я хачу сказаць вялікі дзякуй у першую чаргу тым, чыя праца вельмі важная, але не бачная:

— работнікам базы і стадыёна. Вы прафесійна выконваеце вялікі аб'ём працы, забяспечваючы ідэальныя ўмовы для трэніровак;

— супрацоўнікам клубнага офіса. Вы забяспечваеце эфектыўную працу ўсёй структуры клуба;

— дактарам, масажыстам і адміністратарам. Вы маеце поўны кантроль над камандай і кіруеце ўсімі арганізацыйнымі працэсамі;

— асаблівая падзяка нашым заўзятарам! Вы — тая сіла, якая рухала нас да перамог, асабліва, калі было вельмі цяжка. Толькі ваша вера ў нас давала нам упэўненасць;

— і, вядома, гульцам і трэнерам. Сумеснымі намаганнямі вы ажыццяўляеце мары ўсіх!

Чэмпіёнства — гэта сімбіёз прафесійнай працы многіх! І я ўдзячны ўсім, з кім давялося папрацаваць на працягу апошніх двух гадоў. Нізкі паклон Брэсту і людзям, якія жывуць у гэтым горадзе, за асаблівую атмасферу, якую я адчуваў увесь гэты час. Ваш горад варты мець каманду-чэмпіёна!

Камандзе зычу ўдачы ў наступным раўндзе Лігі чэмпіёнаў і ў чэмпіянаце Беларусі», — сказаў Хамутоўскі.

Адзначым, што трэнер актыўна выступаў у падтрымку сумленных выбараў у Беларусі, заклікаў сілавікоў спыніць гвалт, а на мінулым тыдні напісаў пост у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0