14:45
За апошні час у раёне плошчы Якуба Коласа затрымалі каля 20 чалавек.
14:15
Яшчэ трох хлапцоў затрымалі, выцягнуўшы з калоны каля крамы «Лянок» на праспекце Незалежнасці.
Затрыманні ў калоне пачаліся таксама на вуліцы Чырвонай каля крамы «Камунарка», піша «Радыё Свабода».
14:05
Калона студэнтаў ідзе ад МДЛУ да Камароўскага рынка.
13:55
У жылы комплекс «Каскад» прыехаў кіраўнік Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў. Просіць зняць сцягі, якія мясцовыя жыхары павесілі на тросы паміж дамамі. Ужо прыехала машына з пажарнай лесвіцай і міліцыя. Жыхары перагарадзілі дарогу і не даюць пажарнікам заехаць.
13:27
Да МДЛУ пад'ехаў мікрааўтобус без нумароў. Частка студэнтаў адышла бліжэй да ўваходу ў корпус. Сюды прыехалі і абураныя бацькі, але іх не прапусцілі ў будынак.
— Учора дзяцей круцілі, а вы стаялі і глядзелі! Убачылі людзей у масках — і ў штаны наклалі! Ахова сказала, што з нагоды ўчорашняга — прэтэнзіі не да яе, тая змена ўжо сышла дадому, — эмацыйна кажа мама адной са студэнтак.
Тым часам хлопцы з натоўпу жартам пытаюцца: «Чаму дзяўчынкам плацяць больш, чым хлопчыкам? Дзе мае грошы?» Людзі да МДЛУ ўсё прыбываюць. Машыны сігналяць.
13:20
Каля 15 чалавек затрымалі і на вуліцы Карла Маркса. Сюды дайшла калона студэнтаў з факультэта міжнародных адносін БДУ, што каля чыгуначнага вакзала.
Да іх зноў пад'ехалі мікрааўтобусы без нумароў, адкуль зноў выйшлі невядомыя людзі ў масках і балаклавах.
***
«Радыё Свабода»
12:25
Бацькі студэнтаў МДЛУ, куды ўчора ўварваўся АМАП, сустракаюцца з кіраўніцтвам універсітэта. Ля іншых ВНУ пачынаюць збірацца студэнты.
Затрыманні адбыліся каля БНТУ.