burst.shopify.com

burst.shopify.com

Абаненты беларускіх аператараў пачалі паведамляць аб праблемах з доступам у сетку праз мабільны інтэрнэт у Мінску, піша Tut.by.

Па словах карыстальнікаў, цяжкасці з доступам у розных частках Мінска пачаліся каля 14.30. 

Абаненты скардзяцца, што сайты альбо не грузяцца ў прынцыпе, альбо на гэта сыходзіць па некалькі хвілін — гэта значыць значна больш, чым звычайна. Аналогію можна правесці і з месенжарамі — абнавіць перапіску ў чаце або, напрыклад, прагледзець там медыя-файлы атрымліваецца не ва ўсіх. З фіксаваным інтэрнэтам на момант публікацыі матэрыялу сур'ёзных праблем няма.

За BYnet адзначае, што сувязь праз 2G працуе нармальна.

Калі бачыце гэтае паведамленьне і маеце праблемы з доступам у інтэрнэт, паспрабуйце зайсьці ў тэлефоне ў Налады → Мабільныя сеткі → Мабільная перадача даных → Пераважны рэжым сеткі і выбраць 2G.

Нагадаем: падобная сітуацыя назіралася ў мінулую нядзелю, 30 жніўня. Тады аператары заяўлялі, што «ў адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту была зніжана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0