Спроба змяніць уладу на вуліцы адкідвае краіну на дзесяцігоддзі назад. Пра гэта ў эфіры СТБ заявіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Спроба змяніць уладу на вуліцы — гэта вельмі дрэнна для любога народа. Гэта адкідвае народ на 15-20 гадоў назад. Заўсёды надыходзіць разруха, голад, бандытызм, марадзёрства пасля любой рэвалюцыі. Ніколі нікому ад яе не было добра, акрамя тых, хто яе замаўляў, — сказаў Юрый Караеў. — Мая парада адна — чытаць не Telegram-каналы, а кнігі. У гісторыі чалавецтва ўсё гэта было і ў мінулым, і ў сучаснасці, і не раз. Чытаць, да чаго прыводзіць рэвалюцыя і як павінна развівацца грамадства — эвалюцыйным шляхам, канстытуцыйнымі зменамі, эканамічнымі рэформамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0