Праваахоўнікі спадзяюцца, што сітуацыя з вулічнымі акцыямі вырашыцца мірным шляхам. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў кіраўнік МУС Юрый Караеў.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Дарэчы, прыкмета нашага часу — дзяўчынкі становяцца ў счэпку, ахоўваючы хлопчыкаў. З гэтай нагоды нават пайшлі жарты: такіх дзяўчынак у войска, а хлопчыкаў, напэўна, да пліты. Вядома ж мы імкнёмся жанчын і дзяўчынак наогул не чапаць, — заявіў ён.

Караеў сцвярджае, што сілавікі хочуць, каб усё вырашылася мірна:

— Калі хтосьці вырашыць, што з намі можна паспрабаваць яшчэ раз сілавым шляхам — мы не завагаемся. Мы самі правакаваць не імкнёмся, хочам, каб усё вырашылася мірна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0