У эфіры «Беларусь 1» паказалі здымак, зроблены на вуліцы Кальварыйскай у Мінску 10 жніўня. На ім байцы «Алмаза» збіваюць хлопца, які, пабачыўшы іх, лёг на зямлю і не супраціўляецца.

Гэта затрыманне трапіла ў аб'ектывы многіх фатографаў.

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Праз некалькі секунд пасля гэтага іншы баец «Алмаза» стрэліў у журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую, абодва інцыдэнты трапіла на відэа.

Хартыя’97 выкарыстала здымак для ілюстрацыі гісторыі ў Барысаве, што выклікала абурэнне БТ.

«Заўважым, што фатаграфія ў артыкуле не мае ніякага дачынення ні да Барысава, ні тым больш да Беларусі.

Калі ўважліва паглядзець — там вайскоўцы Расійскай Федэрацыі», — заявіла вядучая БТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0