У Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі пацвердзілі: Ляскоўскі быў затрыманы ў нядзелю, 6 верасня, і працягвае знаходзіцца пад вартай. Яго ўтрымліваюць у Жодзіне.

Барысу Ляскоўскаму 52 гады. Найбольш вядомы ён сваім удзелам у «справе БелТА» — галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву судзілі за тое, што яе падначаленыя нібыта карысталіся чужымі паролямі ад платнай падпіскі на БелТА.

Ляскоўскі на тым працэсе абараняў інтарэсы БелТА. Выказваўся, што «дэфіцыт прававой свядомасці ў грамадстве прывёў да ажыятажу вакол гэтай справы ў СМІ».

Ляскоўскі сцвярджаў: крымінальная справа не была накіравана супраць свабоды слова, паколькі тут «не судзяць журналіста за выказванне меркавання». Ляскоўскі лічыў, што быў штучна «раздзьмуты ажыятаж», накіраваны на тое, каб «выгарадзіць і абараніць» Золатаву.

Цяпер адвакат можа атрымаць суткі, як і іншыя затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?