Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ў Рыме з візітам, 28 красавіка сустрэўся з вялікім магістрам каталіцкага Суверэннага Мальтыйскага ордэна Мэцью Фестынгам.
Як паведамляе РІА Новости, у ходзе сустрэчы былі разгледжаны перспектывы развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Мальтыйскім ордэнам, які актыўна ўдзельнічае ў праграмах па аказанні дапамогі ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай трагедыі, у прыватнасці, у аказанні медыцынскай дапамогі і аздараўленні дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў.