Міністэрства інфармацыі Беларусі 7 верасня вынесла пісьмовае папярэджанне парталу TUT.BY з фармулёўкай «за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

25 жніўня 2020 года на сайце Finance.tut.by быў апублікаваны артыкул пад назвай «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах». У гэтым артыкуле аўтарам сапраўды была дапушчана ненаўмысная памылка, піша Tut.by, а менавіта няправільна былі пазначаныя памеры прэмій, якімі кіраўніцтва Камітэта дзяржкантролю і органаў фінансавых расследаванняў змогуць фінансава заахвочваць сваіх работнікаў, якія прымалі «актыўны ўдзел у выяўленні, выкрыцці, абясшкоджванне і затрыманні асоб, што ўчынілі найбольш небяспечныя злачынствы з вялікім грамадскім рэзанансам».

Папярэдняе папярэджанне TUT.BY атрымаў роўна месяц таму — 7 жніўня.

У адпаведнасці з Законам аб СМІ, у выпадку вынясення ўладальніку сеткавага выдання двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу года доступ да сеткавага выдання можа быць абмежаваны.

Рашэнне аб гэтым прымае Мінінфарм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0