Як стала вядома SPORT.TUT.BY, звольнены дырэктар РЦАП па фрыстайле Вадзім Крывашэеў. Раней сваю незадаволенасць дзеяннямі ўладаў выказвалі вядомыя фрыстайлісты Аляксандра Раманоўская і Дзмітрый Дашчынскі, а таксама трэнер зборнай Мікалай Казека.

Вадзім Крывашэеў у цэнтры. Фота: mst.by

Вадзім Крывашэеў у цэнтры. Фота: mst.by

Гэтую інфармацыю пацвердзіў сам Вадзім. Ён распавёў, што яго звольнілі па 259-м артыкуле за «дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве».

Паводле яго слоў, заўвагі ў яго адрас прынятыя пасля першых выказванняў спартсменаў яшчэ да выбараў. Гаворка, у прыватнасці, пра словы Раманоўскай аб тым, што яна «назірае выбары, якія язык не паварочваецца назваць сумленнымі», у сярэдзіне чэрвеня.

Аднак асноўнай прычынай стала інтэрв'ю з Казекай пасля падзей 9-11 жніўня, калі ён жорстка выказаўся пра брутальныя затрыманні людзей.

Як паведаміў Крывашэеў, пасля гэтага былі сустрэчы намесніка міністра спорту з кіраўніцтвам РЦАП і нацыянальнай камандай. Аднак у фрыстайлістаў была свая цвёрдая пазіцыя па тым, што адбывалася пасля выбараў. «Справа ў тым, што ў 5-6 чалавек у камандзе ад дзеянняў сілавікоў так ці інакш пацярпелі сваякі ці знаёмыя», — распавёў Вадзім.

Затым яго запрасілі на сустрэчу з міністрам спорту, дзе паведамілі пра дрэнную ідэалагічную працу і прапанавалі перайсці на аналагічную пасаду ў іншы РЦАП — водна-лыжнага спорту, аднак Вадзім адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?