Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасекла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. Пра гэта піша «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на крыніцы.

«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Украіны», —сказаў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, што сёння дзяржСМІ паведамілі, што машына з чальцамі Каардынацыйнай рады Іванам Краўцовым, Антонам Радзянковым і Марыяй Калеснікавай паспрабавала прарвацца праз украінскую мяжу (ад учоршаняй раніцы пра ўсіх трох нічога не было вядома).

Пры гэтай спробе Марыя Калеснікава нібыта выпала з машыны і засталася на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0