Апошнімі пуцёўкі ў наступны раўнд заваявалі «Вашынгтон Кэпіталз» і «Караліна Харыкейнз».

«Вашынгтон» у сёмым заключным матчы серыі абыграў «Нью‑Ёрк Рэйнджэрз» — 2:1. Цікава, што сталічныя хакеісты саступалі падчас серыі 0:2 і 1:3, але потым выйгралі тры матчы запар.

«Караліна» сёння ўначы ў гасцях вырвала перамогу ў «Нью‑Джэрзі Дэвілз» 4:3.

Іншыя серыі: «Ванкувер Кэнакс» — «Сэнт‑Луіс Блюз» — 4:0, «Сан‑Хасэ Шаркс» (дарэчы, пераможца рэгулярнага чэмпіянату) — «Анахайм Дакс» — 2:4, «Дэтройт Рэд Уінгз» — «Каламбус Блу Джэкетс» — 4:0; «Чыкага Блэк Хоўкс» — «Калгары Флэймз» — 4:2;

«Бостан Бруінз» — «»Манрэаль Канадыенс» — 4:0, «Пітсбург Пінгвінз» — «Філадэльфія Флаерз» — 4:2.

У чвэрцьфіналах сустрэнуцца:

Заходняя канферэнцыя: «Дэтройт» — «Анахайм», «Ванкувер» — «Чыкага»;

Усходняя канферэнцыя: «Бостан» — «Караліна», «Вашынгтон» — «Пітсбург».

***

Чвэрцьфіналы стартуюць 1 траўня матчам «Ванкувер» — «Чыкага». Самы цікавы двубой — «Вашынгтон» — «Пітсбург»пачнецца 2 траўня. Тутака таксама серыі да чатырох перамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0