Вяртаецца муж з працы і адразу з парога: «А ну, жоначка, хуценька ў ложак!».

«Во як, — думае жонка. За дваццаць год рознае ў нас здаралася, але каб вось адразу з парога ды ў ложак — такога ніколі не было».

Распранулася хуценька — і пад коўдру, ляжыць, трымціць ад нецярпення».

Муж таксама хуценька распрануўся, кінуўся ў ложак, накрыўся разам з жонкай коўдрай і кажа:

- Бачыш гадзіннік новы купіў, свеціцца ў цемры.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0