Былы кіраўнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Пласкавіцкі лічыць, што Аляксандр Лукашэнка сам сябе зрабіў фальшывым прэзідэнтам.

— Прычым цалкам афіцыйна — пасля аднаго са шматлікіх выпадкаў парушэння цяперашняй Канстытуцыі, — кажа Аляксандр Пласкавіцкі «Народнай Волі». — Згодна з часткай першай артыкула 83 дзеючай Канстытуцыі, «прэзідэнт уступае на пасаду пасля прынясення прысягі», а сама гэтая прысяга, згодна з часткай трэцяй той жа артыкула, «прыносіцца ў прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў».

— Між тым Лукашэнка, напляваўшы на літару Асноўнага закона, пазбавіў краіну Вышэйшага Гаспадарчага суда дэкрэтам №6 ад 29 лістапада 2013 года «Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь».

Тым самым яго прысяга, прамоўленая 6 лістапада 2015 года, несапраўдная дэ-юрэ па чыста фармальнай (прычым абсалютна бясспрэчнай) падставе! Такім чынам, нават па гэтай падставе Аляксандр Лукашэнка перастаў быць прэзідэнтам 22 студзеня 2016 года (пасля заканчэння чацвёртага тэрміну яго паўнамоцтваў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна