Юрыст, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак знаходзіцца ў Цэнтральным апараце Следчага камітэта, паведаміў Tut.by яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі. З ім праводзяцца следчыя дзеянні.

Максім Знак затрыманы ў рамках крымінальнай справы за заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Сёння студэнты юрфака БДУ правялі акцыю салідарнасці з Максімам і таксама затрыманым у чацвер Іллёй Салеем на ганку факультэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0