9 верасня Міністэрства інфармацыі вынесла чарговае папярэджанне ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» — за артыкул «Да рэдактара TUT.BY прыйшлі сілавікі. На яе дачку завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках».

У лісце Мінінфармацыі гаворыцца, што ў дачыненні да Валерыі Уласік крымінальная справа не распачыналася, а ператрус праводзіўся «у мэтах праверкі інфармацыі аб датычнасці яе да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія адбываюцца на тэрыторыі горада Мінска».

Асобы, якія прад'явілі Галіне і Валерыі Уласік пастанову на ператрус, заявілі, што Валерыя падазраецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства па артыкуле 293 КК РБ «Масавыя беспарадкі».

Тое ж самае паспела сказаць Валерыя журналістам, калі садзілася ў машыну, на якой яе павезлі ў РУУС.

На працягу дня 8 верасня журналісты TUT.BY неаднаразова спрабавалі ўдакладніць статус Валерыі ў Следчым камітэце, аднак там сітуацыю так і не растлумачылі. Затое ў Міністэрства інфармацыі, як бачым, звесткі накіравалі.

Папярэдняе папярэджанне ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» атрымала 7 верасня, яшчэ адно — 7 жніўня. У адпаведнасці з Законам аб СМІ, у выпадку вынясення ўладальніку сеткавага выдання двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу года доступ да сеткавага выдання можа быць абмежаваны. Рашэнне аб гэтым прымае Мінінфарм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0