У Мінску каля гандлёвага цэнтра «Няміга 3» сабраліся сотні дзяўчат. Яны прынеслі плакаты з надпісамі ў падтрымку Марыі Калеснікавай.

З'явіўся міліцыянер з мегафонам, кажа, што мерапрыемства не санкцыянавана, просіць разысціся.

Адбыліся затрыманні.

На ўдзельніц сагналі восем бусаў без нумароў.

Пасля шматлікіх затрыманняў на Нямізе невялікая група жанчын рушыла ў бок праспекта Незалежнасці. У дзяўчыны, якая фіксавала тое, што адбываецца, на тэлефон, спачатку адабралі гаджэт, а пасля забралі і яе саму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?