Урад Сербіі прыняў рашэнне аб замарозцы сумесных ваенных вучэнняў з іншымі краінамі. Пра гэта паведаміў у сераду міністр абароны Сербіі Аляксандар Вулін, паведамляе РТС.

«У наступны перыяд мы не будзем удзельнічаць у якіх бы там ні было вучэннях або ваенных актыўнасцях ні з НАТА, ні з АДКБ, ні з Расіяй, ЗША, КНР, ЕС — ні з Усходам, ні з Захадам», — паведаміў міністр абароны Сербіі.

Па словах Вуліна, ЕС запатрабаваў ад Белграда адмовіцца ад вучэнняў з Беларуссю.

Планавалася, што сербскія вайскоўцы возьмуць удзел у маючых адбыцца беларуска-расійска-сербскіх вучэннях «Славянскае братэрства — 2020», якія пройдуць з 10 па 15 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0