З 29 красавіка па 13 траўня ў Беларусі будзе знаходзіцца місія МВФ па маніторынгу рэалізацыі беларускім урадам антыкрызіснай эканамічнай праграмы.
Ад вынікаў працы місіі залежыць лёс наступнага траншу крэдыту МВФ агульным памерам 2,46 мільярда даляраў.Першы транш сумай у 788 мільёнаў даляраў паступіў у Беларусь 14 студзеня.
Праграма эканамічных рэформ, пад якія выдзелены крэдыт МВФ, разьлічаная да красавіка 2010 году.