Урады шэрагу краінаў Еўропы вымушаныя перагледзець прагноз развіцця гаспадаркі ў 2009 годзе пасля таго, як былі падлічаныя вынікі першага кварталу. Яны аказаліся горшымі за прагнозныя.

Вось жа, урад Нямеччыны панізіў чаканні па гадавым прагнозе. Мяркуецца, што найбуйнейшая гаспадарка Еўропы ў 2009 годзе скароціцца на 6%.

Яшчэ вышэйшыя тэмпы падзення ў краінах Балтыі. Паводле ўдакладненага падліку, падзенне ВУП Літвы сёлета складзе аж 12,6%. Зыходзячы з гэтага, і эканамічны спад у Латвіі, Эстоніі можа аказацца нават глыбейшым за 10%, якога чакалі раней.

Гэта найглыбейшы эканамічны крызіс у свеце пасля 1945 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?