93 беларускія футбалісты вышэйшай і першай ліг, замежных чэмпіянатаў, моладзевай і нацыянальнай зборных выступілі з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

«Мы запісалі гэтае відэа, бо не можам маўчаць! Маўчаць, калі б'юць нашых людзей, сяброў, калег. Мы футбалісты з розных каманд, але адной краіны. Мы кіруемся толькі сумленнем і нецярпімасцю да ўсяго, што адбываецца ў нашай краіне. Мы выказваем спачуванні родным тых, хто быў забіты, хочам выказаць словы падтрымкі ўсім тым, хто пацярпеў, быў прыніжаны, жорстка збіты і скалечаны. І заклікаем спыніць гвалт! 

Мы, як і ўвесь наш народ, маем правы і свабоды, замацаваныя ў Канстытуцыі: ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму ці зневажальнаму абыходжанню або пакаранню.

Няма іншага прывілею, апроч аднаго — правоў чалавека. Мы за праўду, справядлівасць і свабоду! Мы супраць гвалту!» — напісалі футбалісты пад відэазваротам.

Па спасылцы ў апісанні відэа вы можаце паглядзець імёны і прозвішчы спартоўцаў, якія асудзілі гвалт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0