Каардынацыйная рада апублікавала галоўныя тэзісы пасля пасяджэння асноўнага складу.
Што з прэзідыумам?
«Многіх турбуе пытанне, як Рада будзе дзейнічаць без прэзідыума. Адказваем: паводле змен у рэгламенце ад 6.09.2020, у выпадку, калі ў сябраў прэзідыума няма магчымасці прымаць рашэнні, рашэнні ў Радзе прымаюцца асноўным складам Рады простай большасцю галасоў. Такім чынам, дзейнасць КР працягваецца, і прыняцце рашэнняў магчыма. Сам склад прэзідыума застаецца ранейшым».
Над чым працуе КР цяпер?
«Прыярытэты работы захоўваюцца:
- спыненне гвалту і прыцягненне вінаватых да адказнасці,
- вызваленне палітычных зняволеных,
- новыя сумленныя выбары.
Таксама ў бліжэйшы час мы запусцім новыя ініцыятывы, якія дапамогуць нам зрабіць падтрымку беларусаў бачнай.
Акрамя таго, у складзе Рады працягваюць дзейнічаць рабочыя групы. На дадзены момант іх шэсць:
- служба падтрымкі рэгіёнаў,
- служба падтрымкі працоўных калектываў,
- праца з грамадзянскай супольнасцю,
- фемгрупа,
- група па расследаванні парушэнняў правоў чалавека і гвалту падчас мірных дэманстрацый,
- эканамічная аналітыка».
Падрабязнасці пра дзейнасць Каардынацыйнай рады вы можаце адшукаць тут.