Патрыяршы экзарх усяе Беларусі даў інтэрвію расейскаму RT, вытрымкі прыводзіць Свабода:

«Пазыцыя царквы (наконт падзей у краіне. — РС) павінна быць нэўтральнай. Царква павінна быць месцам сустрэчы розных палітычных сьветапоглядаў, рознага ўзроўню адукацыі, розных інтарэсаў».

«Ёсьць у нашым грамадзтве запыт, каб было больш беларускай мовы, каб больш разьвівалася нашая нацыянальная сьвядомасьць. Але ён не настолькі вялікі, каб ставіць яго на чале».

«Тэма аўтакефаліі навязваецца нам звонку. Унутры няма такой патрэбы».

«Рух наперад, з гэтай сытуацыі, павінен быць пакрокавым. Трэба, каб дапушчаныя падчас гэтага супрацьстаяньня грахі і памылкі былі залагоджаныя, каб адбылося пакаяньне».

«У прымірэньні трэба пераступіць праз крыўду і забыць пра яе. Трэба пачаць жыць з новага аркуша. Па-новаму пачаць пісаць гісторыю радзімы, дзе будзе прапісаная і новая Канстытуцыя, новыя выбары і г.д».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0