Bікторыя Азаранка прайграла ў фінале тэніснага турніру US Open. Яна саступіла Наомі Осака з лікам 6:1, 3:6, 3:6.
Прычым беларуска перамагала ў другім сэце 2:0, але аддала трэці гейм, а затым сэт і ў выніку ўсю гульню.
Гэта трэцяе паражэнне ў фіналах US Open для Вікторыі. У 2012 і 2013 гадах яна саступала Серэне Уільямс.