Паўабаронца «Шахцёра» Юрый Кендыш прысвяціў гол, забіты ў суботнім матчы «Bіцебску» і перамогу дырэктару PandaDoc Дзмітрыю Рабцэвічу, піша Tribuna.com.

«Звычайна ўсе галы прысвячаю сваёй жонцы, але [учорашні] гол і перамогу хацелася б прысвяціць нашаму сямейнаму сябру, Дзіму Рабцэвічу, які ў цяперашні час чакае на рашэнне суда па незразумелай справе. Ён з'яўляецца фінансавым дырэктарам У PandaDoc.

Няведанне закона не вызваляе ад адказнасці ў нас у краіне, у прынцыпе, і ўсюды, але я лічу, што гэты чалавек ні ў чым не вінаваты. І гэтай перамогай, і гэтым голам хацелася б яго падтрымаць», — сказаў Кендыш у інтэрв'ю прэс-службе клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0