У Жодзіне падчас канфлікту пратэстоўцаў з праваахоўнікамі міліцыянт у чыне маёра міліцыі ударыў жанчыну ў твар, піша Свабода.

Удар быў такой сілы, што жанчына ўпала на асфальт. Людзі неадкладна кінуліся на абарону жанчыны.

Іншыя міліцыянты тэрмінова адвялі калегу ў мікрааўтобус без нумарных знакаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?