У прэс-рэлізе адзначаецца:
«Сёння ў Брэсце каля 16:50 быў заблакаваны рух транспартных сродкаў на скрыжаванні праспекта Машэрава — бульвара Касманаўтаў.
Каля тысячы чалавек у цэнтры скрыжавання вадзілі карагоды, спявалі песні і выкрыквалі розныя лозунгі.
Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства блакавалі рух грамадскага транспарту, стварылі рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху іншым яго ўдзельнікам.
З мэтай аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці грамадзян і забеспячэння бяспекі дарожнага руху быў выкарыстаны вадамёт.