• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
14.09.2020 / 13:00

У мінскай гімназіі выступіла лектарка з міліцыі. Бацькі выклікалі на размову дырэктара

Раніцай 14 верасьня больш за сотню бацькоў сабраліся на тэрыторыі менскай гімназіі №4, каб выказаць прэтэнзіі дырэктару навучальнай установы Андрэю Гоцману, піша «Радыё Свабода».

Прычынай стаў пятнічны прыход у гімназію супрацоўніцы інспэкцыі ў справах непаўналетніх Фрунзэнскага РУУС Менска Вікторыі Рудой. 11 верасьня школьнікаў 8-х клясаў сабралі ў актавую залю, дзе прадстаўніца праваахоўных органаў папярэдзіла дзяцей пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, расказала пра «фашысцкія сымбалі», пад якімі ходзіць апазыцыя, а таксама папярэдзіла, каб больш за двое не зьбіраліся, бо гэта ўжо «масавая акцыя».

«Прадстаўніца міліцыі запалохвала падлеткаў»

Паводле саміх вучняў, многія дэманстратыўна пайшлі з сустрэчы, а іншыя запісалі прамову на тэлефоны і перадалі бацькам.

«Усе мерапрыемствы, якія адбываюцца ў краіне, несанкцыянаваныя, — пачала супрацоўніца інспэкцыі. — Праз гэта многія людзі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці. Бойкі, напады, выкарыстаньне хлапушак, кактэйляў Молатава і сьвятлашумавых гранатаў на мітынгах — бандыцкія апэрацыі, за якія прадугледжана ўжо не адміністрацыйная, а крымінальная адказнасьць».

Далей Вікторыя Рудая прыгразіла падлеткам, што «ня дай Бог, яна кагосьці пабачыць з гэтым сьцягам або белую стужачку на руцэ».

«Я потым пагляджу, можаце адразу здымаць (шум у залі, абурэньне). Калі вы чыталі гісторыю, пад гэтым сьцягам хадзілі немцы, ён зьяўляецца нацысцкім сымбалем. Я прашу супакоіцца, будзеце задаваць пытаньні потым… Мы як органы ўнутраных спраў лічым, што захоп улады пачынаецца з таго моманту, калі ідуць заклікі ў сацыяльных сетках: давайце станем вакол РУУС або пойдзем на плошчу Незалежнасьці. Калі людзі так гуртуюцца, намер на захоп улады ў іх ужо ёсьць. Той жа Nexta піша: зьбіраемся там і там. Гэта заклік да экстрэмісцкіх дзеяньняў».

Абураныя бацькі вырашылі дазнацца, на якой падставе кіраўніцтва дапускае ў навучальную ўстанову такіх «лектараў». Па іх словах, супрацоўніца міліцыі пералічыла ўсё тое, за што можна прыцягваць да адказнасьці сілавікоў — гвалт, ужываньне зброі, адсутнасьць ідэнтыфікацыі.

14 верасьня блізу 120 чалавек прыйшлі да прыступак гімназіі — у будынак наведнікаў не пускаюць з прычыны «эпідэмічнай сытуацыі». Ім было даведзена, што дырэктар на нарадзе, і параілі прыходзіць у прыёмны дзень — серада пасьля абеду. Такі расклад бацькоў не задаволіў, запатрабавалі прадстаўніка адміністрацыі. На ганак выйшла намесьніца дырэктара па выхаваўчай працы Вольга Кулінковіч.

Панаракала, што інспэктарка перад тым наведала восем установаў адукацыі, і ўсё было добра. А тут раптам нейкая незадаволенасьць. Сказала, што гэта плянавы візыт, бо з падлеткамі, у якіх ламаецца сьветапогляд, неабходна працаваць у тым ліку і праваахоўным органам. Пра зьмест прамовы ня ведала, бо зь імі тэкст ніхто не ўзгадняе. У выніку жорсткай гадзіннай размовы пагадзілася, што кіраўніцтва школы зьбярэ васьміклясьнікаў і скажа пра факталягічныя памылкі лектаркі. Пасьля гэтага ў прыёмнай зарэгістравалі калектыўную заяву бацькоў навучэнцаў.

Калі большасьць людзей разышліся, прыехаў экіпаж міліцыі і Андрэй Гоцман. Сілавікоў выклікалі з вахты — «ці мала што». Зрэшты, неўзабаве тыя ад’ехалі. Дырэктар гімназіі запрасіў бацькоў у актавую залю і, як і ягоная намесьніца, зазначыў, што не ў ягонай кампэтэнцыі кантраляваць лектараў зь сілавых структураў. Паабяцаў праслухаць запіс і, калі нешта яму здасца непрымальным, агучыць свае прэтэнзіі кіраўнцтву інспэкцыі ў справах непаўналетніх. І запэўніў, што ў прысутнасьці дарослых сам пагаворыць з падлеткамі, зь якімі вяла гутарку Вікторыя Рудая.

«Старшыня камісіі забясьпечыў на выбарах яўку 107%»

Прэтэнзіі да Андрэя Гоцмана не абмяжоўваюцца толькі эпізодам з запрошанай міліцыянткай. Ён быў кіраўніком адной з участковых камісій, якія на час выбараў прыпісаліся ў гімназіі. Паводле незалежных назіральнікаў і падлікаў плятформы «Голас», разам з датэрміновым галасаваньнем яўка на ўчастку склала… 107%. Акрамя таго, 9 жніўня старшыня-дырэктар выклікаў АМАП, калі людзі запатрабавалі выніковых пратаколаў.

На гэтай падставе была падрыхтаваная і перададзеная калектыўная заява на 5 аркушах з амаль дзвюма сотнямі подпісаў. У прыватнасьці, асуджаюцца парушэньні Выбарчага кодэксу, учыненыя чальцамі выбарчай камісіі на тэрыторыі гімназіі. Гэта абмежаваньне правоў і забарона прысутнасьці на выбарчых участках незалежных назіральнікаў, адмова назіральнікам у азнаямленьні з копіяй пратаколу, неадпаведнасьць колькасьці выбарнікаў у падліках назіральнікаў і пратаколах камісіі.

Падпісанты абураныя паводзінамі чальцоў выбарчых камісій пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Гэта тычыцца адмовы азнаёміць выбарнікаў з выніковым пратаколам, эвакуацыя чальцоў камісіі пад аховай супрацоўнікаў АМАП у той час, калі на тэрыторыі гімназіі знаходзіліся выбарнікі, бацькі вучняў, а таксама непаўналетнія дзеці.

Таксама асуджаюцца выказваньні «грамадзяніна Лукашэнкі» пра тое, што настаўнікам, якія не падтрымліваюць ідэалёгію дзяржавы, ня месца ў школьных сьценах. Згодна з артыкулам №4 Канстытуцыі Беларусі, ідэалёгія палітычных партый, рэлігійных ці іншых грамадзкіх аб’яднаньняў ня можа навязвацца ў якасьці абавязковай для грамадзянаў. А таму недапушчальны перасьлед, звальненьні і іншыя рэпрэсіі ў бок настаўнікаў, якія прытрымліваюцца альтэрнатыўных палітычных поглядаў.

Акрамя таго, бацькі катэгарычна забараняюць без дазволу законных прадстаўнікоў зьбіраць подпісы зь непаўналетніх пад любымі дакумэнтамі, адклікаць дзяцей з заняткаў для любых мэтаў, прадстаўнікам праваахоўных органаў весьці «прафіляктычныя» гутаркі, супрацоўнікам гімназіі праводзіць ідэалягічную працу, накіраваную на аднабаковае асьвятленьне палітычнай сытуацыі і гісторыі нацыянальных сымбаляў, а таксама пагражаць адказнасьцю за погляды навучэнцаў і іх бацькоў.

«Адмовіцца ад любых ахвяраваньняў на патрэбы школы»

Разам з тым ёсьць і іншыя прыклады. У гімназіі №4 выкладае фізкультуру Сяргей Арцюшэўскі, які падпрацоўвае ратавальнікам. Яго на тры дні пасадзілі на Акрэсьціна за тое, што разам з калегамі ратаваў пратэстоўцаў 6 верасьня — падчас уцёкаў ад амапаўцаў тыя скакалі ў Камсамольскае возера. Абвінавацілі, што не перадаў у рукі праваахоўнікам, а вазіў на другі бераг.

10 верасьня яго судзілі, далі штраф 810 рублёў. Пагражалі звальненьнем. Адміністрацыя запэўнівае, што Арцюшэўскі будзе працаваць. Бацькі, якія сабраліся ля школы, віталі Сяргея авацыямі — ён якраз вёў школьнікаў на стадыён.

Тым ня меней бацькі вучняў занепакоеныя фактамі і тэндэнцыямі, якія выходзяць за межы прававога поля, і прыйшлі да наступнага рашэньня:

  • адмовіцца ад любых добраахвотных ахвяраваньняў на патрэбы школы;
  • адмовіцца ад фармаваньня бацькоўскіх камітэтаў і апякунскіх радаў;
  • адмовіцца ад прысутнасьці дзяцей на інфармацыйных гадзінах (палітінфармацыях) дзеля абароны ад інфармацыі ідэялагічнага характару;
  • адмовіцца ад удзелу дзяцей у любых мерапрыемствах, прапанаваных гімназіяй, якія не зьвязаныя наўпрост з вучэбным працэсам ці творчасьцю.

Згодна з артыкулам 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, народ Беларусі ёсьць адзіная крыніца ўлады ў краіне. На гэтай падставе арганізаваныя бацькі гімназістаў маюць намер і надалей сачыць за выкананьнем законаў адміністрацыяй і супрацоўнікамі навучальнай установы.

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
Палітыка і грамадства
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
У Польшчы затрыманы расійскі сухагруз «Руслана» з п'яным экіпажам, што ледзь не сеў на мель
Галоўнае
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Усяго патроху
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх