У Гомелі, Магілёве і Віцебску 29 красавіка ўстаноўлены новыя тэмпературныя рэкорды, паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У Гомелі слупок тэрмометра падняўся да адзнакі плюс 26,2 градуса (ранейшы рэкорд — 24,6 градуса), у Магілёве — 25,1 (24,3), у Віцебску — 25,5 (24,6). Усе папярэднія рэкорды былі зафіксаваны 52 гады таму — 29 красавіка 1957 года.

У Мінску паветра прагрэлася да 25,5 градуса (рэкорд — 25,7 градуса ў 2000 годзе), у Брэсце — да 25,4 (27,1 у 1969 годзе), у Гродне — да 25,6 (27,0 у 2000 годзе).

Цяплей за ўсё ў сераду было ў Лельчыцах — 26,8 градуса.
Абсалютны рэкорд для Беларусі на 29 красавіка складае плюс 27,1 градуса (1969 год, Брэст).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0