МУС у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што ў нядзелю, 13 верасня, на вул.Ціхая ў Драздах «агрэсіўны натоўп аказаў супраціў супрацоўнікам міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак».

У нападнікаў былі гумовыя палкі і вадаправодныя трубы. Пратэстоўцы закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. Цялесныя пашкоджанні прычыненыя чатыром супрацоўнікам АМАП, пашкоджаны службовы транспарт, адзначаецца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што адзін мужчына схапіў міліцыянта за куртку, паваліў на зямлю і выхапіў бясствольны траўматычны пісталет «Аса». Амапавец вярнуў зброю і зрабіў папераджальны стрэл уверх. Мужчыну затрымалі, ім аказаўся 46-гадовы раней судзімы.

Другому нападніку — 26 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0