У афіцыйным тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС Чамаданавай з'явілася інфармацыя аб тым, што МУС спыніла дзейнасць «ляснога» атрада.

У сацыяльных сетках створаная суполка «Партызаны Магілёва», куды ўваходзіла 64 карыстальнікі.

— Папярэдне ўстаноўлена, што ўдзельнікі групы збіраліся ў закінутым памяшканні ў лесе пад Магілёвам. Там яны трэніраваліся: адпрацоўвалі практычныя навыкі тактыкі вядзення вулічных баёў, захопу памяшканняў, штурмавога альпінізму і вядзення баявых дзеянняў у лесе, — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Таксама прэс-сакратар МУС заяўляе, што асобныя ўдзельнікі групы выраблялі самаробныя запальныя прылады і праводзілі іх выпрабаванні.

Паведамляецца, што супрацоўнікам 11-а ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы АМАП УУС 13 верасня падчас чарговай трэніроўкі затрыманыя 6 актыўных удзельнікаў групы.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да чатырох актыўных удзельнікаў групоўкі. Гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў. Іх затрымалі і пасадзілі ў ізалятар. Ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0