Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заклікаў у аўторак у размове з журналістамі не ўдавацца ў развагі пра тое, як будзе дзейнічаць Крэмль, калі Аляксандр Лукашэнка не ўтрымаецца ва ўладзе ў Беларусі, піша ТАСС.

«Я бы ў такія эвентуальныя развагі не ўразаўся цяпер, не займаўся б гэтым. Я б не стаў абмяркоўваць гэтую тэму», — сказаў Пяскоў.

Адказваючы на пытанне аб тым, як бы ў Крамлі ахарактарызавалі цяперашнія адносіны Масквы і Мінска, улічваючы пераменлівыя настроі беларускага лідара, Пяскоў зрабіў акцэнт на тым, што «гаворка ідзе аб адносінах паміж дзвюма краінамі».

«Гаворка не ідзе аб асабістых адносінах Пуціна і Лукашэнкі. Вядома, для Расіі Беларусь заўсёды была найбліжэйшым саюзнікам, брацкай і сяброўскай краінай. Мы разлічваем на тое, што так і застанецца», — сказаў на заканчэнне прэс-сакратар расійскага лідара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0