Студэнты ГДТУ ім. Сухога апублікавалі электронную петыцыю і звярнуліся да кіраўніцтва ВНУ.

Яны абураныя публікацыяй ад 14 жніўня, якая была размешчана на афіцыйным сайце ўстановы. Ад імя выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў кіраўніцтва заклікала «спыніць бессэнсоўныя разборкі на вуліцах і даць магчымасць земляробам расціць хлеб, сталяварам «варыць» сталь, энергетыкам забяспечваць нас цяплом і святлом».

На думку студэнтаў, такая публікацыя парушае плюралізм меркаванняў і палітычных поглядаў, гарантаваны 4 і 33 артыкуламі Канстытуцыі краіны.

Акрамя гэтага, гомельскія студэнты асудзілі катаванні, жорсткае абыходжанне, патрабуюць вызваліць палітвязняў і ўдзельнікаў мірных акцый. Таксама яны чакаюць публічных прабачэнняў і плануюць правесці сустрэчу з адміністрацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0