«Міс Беларусь 2008» і былая прэс-сакратарка брэсцкага «Дынама» Вольга Хіжынкова вымушаная пакінуць Нацыянальную школу прыгажосці. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.

«З нядаўніх часоў прафпрыдатнасць і грамадская значнасць беларусаў вызначаецца выключна іх палітычнымі поглядамі. Толькі ў нашага ўрада своеасаблівае разуменне слова «роўнасць». Таму вось ён і дэманструе цуды непрадузятасці, ласкі ў якім няма ні да каго: лекары, навукоўцы, завадчане, журналісты, акцёры, тэлевядучыя, настаўнікі, спартсмены, чыноўнікі. Мой выпадак у гэтым спісе не першы і, нешта падказвае, далёка не апошні», — напісала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0