Ён быў створаны 30 красавіка 1769 году. Сёння тут дзейнічае абласны тэатр лялек.

Тэатр Тызенгаўза пачынаўся з невялікага ансамбля інструментаў і вакалістаў, амаль праз дзесятак гадоў дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню і стаў шматпрофільны. У пастаноўках сталі актыўна ўдзельнічаць гадаванцы ўласнай тэатральнай школы, якіх набіралі пераважна з прыгонных сялянаў. На сцэнах тэатру ставіліся оперы А. Грэперы «Магніфік», камедыі П.Бамаршэ «Севільскі цырульнік», тут жа адбылася прэм’ера «Латарэi» С.Манюшкi. Калі ж гарадзенскага старасту Антонія Тызенгаўза пазбавілі ўсіх пасадаў, балетная трупа і тэатральная школа працягнулі працу ў Паставах.

Будынак тэатру з’яўляецца помнікам архітэктуры 18 ст., ён уваходзіць у архітэктурны ансамбль Гарадніцы. Быў закладзены ў 1772 г. архітэктарамі Ёганам Георгам Мёзэрам і Джузэпэ Сака.

У 1980 годзе рашэннем аблвыканкаму быў створаны Гарадзенскі абласны тэатр лялек, які і размясціўся ў старым будынку ў парку Жылібера.

Фота oldgrodno.com

Фота oldgrodno.com

Фота globus.tut.by

Фота globus.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?