Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Былы амбасадар і экс-міністр культуры Павел Латушка нядаўна ўвайшоў у склад прэзідыума Каардынацыйнай рады. Вось як ён пракаментаваў «Свабодзе» рашэнне Лукашэнкі аб пазбаўленні дыпламатычнага рангу.

«Дзіўная сітуацыя, калі людзі, якія парушаюць закон, якія чыняць гвалт над грамадзянамі нашай краіны, атрымліваюць узнагароды, і гэта сотні прадстаўнікоў праваахоўнай сістэмы, а тыя, хто выступае супраць гвалту, пазбаўляюцца дыпламатычных рангаў. Ці на гэтае пытанне трэба даваць адказ, чаму так адбываецца? Гэта рэальнасць сённяшняй Беларусі і гэтай улады, якая адыходзіць».

***

Нагадаем, што ўчора былога пасла ў Польшчы Паўла Латушку і пасла ў Славакіі Ігара Ляшчэню пазбавілі дыпламатычнага рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў сувязі са «здзяйсненнем учынкаў, якія ганяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу». Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 верасня.

Таксама Аляксандр Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады пасла Беларусі ў Латвіі і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу за «неналежнае выкананне службовых абавязкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0