Тым часам, на плошчы Свабоды ўсталёўваецца агароджа вакол месца, дзе ў хуткім часу пачнуць аднаўляць царкву Святога Духа.

На вуліцы Старажоўскай пачаліся будаўнічыя працы. Згодна планаў, да сакавіка 2012 г. ТАА «Трайпл» мае збудаваць тут жылы комплекс з убудаванымі адміністрацыйнымі і гандлёвымі памяшканнямі і гаражом-стаянкай.

На думку архітэктара Ігара Байцова, 23-павярховы гмах разбурыць мінскі краявід. На дадзены момант пляцоўку, адведзеную пад забудову, абгарадзілі плотам. На тэрыторыі цяпер пачалася пракладка камунікацый. Пашпарта аб’екта пакуль няма, даведацца пра тое, што там робіцца, можна з дапамогай схемы руху транспарту, якую пачапілі на плот і будыначак аховы.

Тым часам, на плошчы Свабоды ўсталёўваецца агароджа вакол месца, дзе ў хуткім часу пачнуць аднаўляць царкву Святога Духа. Пашпарта аб’екта няма пакуль і тут.

Так будзе выглядаць гмах на Старажоўцы.

Так будзе выглядаць гмах на Старажоўцы.

Замест пашпарта аб'екта пакуль толькі схема праезду.

Замест пашпарта аб'екта пакуль толькі схема праезду.

У адноўленай царкве Святога духа будзе дзіцячая філармонія.

У адноўленай царкве Святога духа будзе дзіцячая філармонія.

Пашпарта аб'екта няма пакуль і тут.

Пашпарта аб'екта няма пакуль і тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?