У суботу 9 траўня ў 14:00 ў Лондане адбудзецца выстава вядомага беларускага фатографа Дзяніса Раманюка. Выстава пад назвай «Сумная прыгажосць» прысвечана чарговым угодкам чарнобыльскай трагедыі. Фотаздымкі, што будуць паказаны, былі зроблены нядаўна ў забароненай зоне.

Прэзентацыя пачнецца ў 14:30 ва Украінскім інстытуце (Ukrainian Institute, 79 Holland Park, London W11 3SW), але фотаздымкі можна будзе глядзець ужо пачынаючы з 14:00. Прэзентацыя будзе весціся на беларускай мове з перакладам на англійскую. А 16-й Вера Рыч з сябрамі прэзентуюць свой мультымедыйны перформанс «Wormwood Star» («Зорка палын»). Гэты перформанс быў зроблены адмыслова да дваццацігоддзя чарнобыльскай катастрофы ў 2006 годзе. Затым да 17:30 будзе магчымасць задаць пытанні і разгледзець фотаздымкі. Падчас мерапрымства будуць падавацца напоі і лёгкія закускі. Просьба пакідаць унёскі у памеры 5 фунтаў дзеля кампенсацыі расходаў.

Як дабрацца:

Падземкай: станцыя Holland Park (Central Line) або станцыя Notting Hill Gate (Central, Circle and District lines);

Аўтобусамі 31, 94, 148, 228

Паводле zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0