18-й гадзіне каля 40 актывістаў кампаніі «Эўрапейская Беларусь», незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт», «Моладзі БНФ», руху «Маладая Беларусь», сталі ў ланцуг салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы.

Яны трымалі партрэты Мікалая Аўтуховіча й патрабавалі вызваленьня яго й іншых палітвязньняў.

Спэцназаўцы адразу выціснулі маладых людзей з Кастрычніцкай плошчы ў бок вуліцы Багдановіча, а адтуль, абкружыўшы, давялі іх уздоўж Сьвіслачы да вуліцы Арлоўскай.

Па дарозе спэцназаўцы жорстка зьбілі некалькі чалавек.

Маладзёнаў фільмавалі апэратары Міністэрства ўнутраных спраў і спэцслужбаў.

Акцыі на знак салідарнасьці з палітвязьнямі мяркуецца праводзіць штодня цягам васьмі дзён.

Учора, 1 траўня, адбылася акцыя салідарнасьці з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?