delfi.lt

delfi.lt

«Наша пазіцыя па-ранейшаму заключаецца ў тым, што не варта паддавацца правакацыям, мы не лічым, што трэба рэагаваць спецыфічна, што ёсць нейкія пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці або суверэнітэту, — сказаў міністр абароны. — Літоўская армія з саюзнікамі працягвае сваю звычайную дзейнасць, мы не думаем, што мы павінны зрабіць свае графікі, нягледзячы на тыя выклікі, якія зыходзяць ад лідара суседняй краіны», — дадаў Каробліс, піша delfi.lt.

Размовы Лукашэнкі аб магчымай вайне і закрыцці межаў міністр назваў спробай вырашыць унутраныя праблемы штучным пошукам знешніх ворагаў.

«Працягваецца тая ж рыторыка, нібыта Беларусь і спадара Лукашэнку атачаюць ворагі. Гэта класічная мадэль таталітарных лідараў: калі ёсць унутраныя праблемы, то трэба шукаць ворагаў звонку», — сказаў Каробліс.

Ён сцвярджае, што Літва па рабочых каналах інфармавала Міністэрства абароны Беларусі аб ваенных вучэннях у Літве, у самой Беларусі, побач з межамі Літвы, у апошні час ваенная актыўнасць знізілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0