У нядзелю, 20 верасня міліцыя страляла ў паветра і распыляла ў вочы пратэстоўцаў слезацечны газ, піша «Брэсцкая газета».

Чарговая акцыя пратэсту, якая атрымала назву Марш справядлівасці, у Брэсце не абышлася без «хапуна». Колькі людзей затрымалі сілавікі, афіцыйна пакуль што невядома. Праваабаронцы апублікавалі спіс затрыманых на акцыях пратэсту 20 верасня па ўсёй Беларусі. На 20:00 у ім 133 прозвішчы, у тым ліку 6 людзей з Брэста. Адзначаецца, што адзін берасцеец быў моцна збіты. Спіс абнаўляецца і дапаўняецца.

Калі ў мінулую нядзелю пратэстоўцаў у Брэсце разганялі вадамётам, то сёння распылялі ў твар газ. Як растлумачылі ў МУС, «для спынення супрацьпраўных дзеянняў пратэстуючых».

Акрамя таго, сілавікі стралялі ў паветра.

У Брэсце 20 верасня жорстка затрымлівалі людзей, якія выйшлі на вуліцы мірна пратэставаць супраць дзеючай улады. Пад раздачу патрапілі і жанчыны, і мужчыны. Людзі спрабавалі адбіцца, жанчыны не давалі выдраць мужчын са счэпкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0