Пяць рабочых-вахтавікоў загінула ў ноч на 2 мая падчас пажару ў вёсцы Глушка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, паведамілі БелаПАН у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Сігнал аб пажары ў двухкватэрным драўляным доме паступіў у 01.14. Прычына пажару высвятляецца. Мужчына, які змог выратавацца, растлумачыў, што з вечара рабочыя распівалі спіртныя напоі.

Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 66 пажараў, у выніку якіх загінула дзевяць чалавек (усе — у Мінскай вобласці). Траўмавана два чалавекі, выратаваны адзін, эвакуявана сем. Знішчана 24 будынкі, пашкоджана 59.

З пачатку года ў краіне адбылося 3.319 пажараў (на 7,2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), з іх 2.747 у жылым сектары (+6,5%).

У выніку надзвычайных сітуацый загінула 433 чалавекі (-9,8%), у тым ліку 16 дзяцей (+23,1%), траўмавана 159 чалавек (+7,4%), выратавана 305 (+94,3%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?