Сёння прайшоў пяты тур Чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе:

БАТЭ – Дынама Берасце – 1:0, Нёман – Дынама Менск – 0:0, МТЗ-РІПА – Тарпеда Жодзіна – 0:0, Граніт Мікашэвічы – ФК Менск – 1:4, Шахцёр – Гомель – 1:1, Нафтан – Дняпро – 2:1, Віцебск – Смаргонь – 2:1.

Турнірнае становішча: БАТЭ – 15, Нёман, Тарпеда, Нафтан – 10, Дынама Мінск – 8, МТЗ-РІПА, Віцебск, Дынама Берасце – 7, Дняпро, Шахцёр – 6, Гомель – 5, Граніт, ФК Менск – 3, Смаргонь – 1.

Наступны тур – увага! – пройдзе ў сераду, 6 траўня:

Дынама Берасце – Тарпеда, Гомель – МТЗ-РІПА, Дняпро – Шахцёр, Смаргонь – Граніт, Дынама Менск – Віцебск, БАТЭ – Нёман, Менск – Нафтан.

***

Сёння «Барселона» на «Санцьягу Бернабеў» у Мадрыдзе разграміла «Рэал» з лікам 2:6.

Па два галы ў каталонскага клуба забілі Цьеры Анры і Ліянель Мессі, а таксама па мячу правялі Карлес Пуёль і Херард Піке.

Аляксандр Глеб на поле не выходзіў.

За чатыры туры да фінішу «Барса» на сем пунктаў (85 супраць 78 апярэджвае) «Рэал» і цяпер толькі нейкія форс-мажорныя абставіны не дазволяць ёй заваяваць чэмпіёнства.

У наступным туры, 10 траўня, падапечныя Хасэпа Гвардыёлы згуляюць з «Вільярэалам», а «Рэал» адправіцца ў госці да «Валенсіі».

А 6 траўня (серада) «Барселона» згуляе ў Лондане паўторны паўфінальны паядынак з «Чэлсі».
У першым матчы была зафіксавана нічыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?