Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Каардынацыйная рада беларускай апазіцыі гатова ў найбліжэйшы час прадставіць праграму пераадолення крызісу ў краіне. Пра гэта сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка заявіў у панядзелак на пазачарговым пасяджэнні Камітэта па замежных справах Еўрапарламента, выступаючы па відэасувязі з Варшавы, піша ТАСС.

«Каардынацыйная рада прадставіць у найбліжэйшы час антыкрызісную праграму для нашай краіны, якая будзе ажыццяўляцца адначасова з рэформай дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Беларусь знаходзіцца на краі эканамічнай прорвы. «Менавіта дзеючая ўлада гадамі вяла да гэтага краю. Беларусы гатовыя цярпець і пераадольваць складанасці, калі будзе надзея на перамены.

З гэтай уладай ні надзей, ні ілюзій», — заявіў ён.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0